Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] У Мiнску рассакрэцяць серыю жаночых фотамаршрутаb

Жаночая фатаграфiя стала з'явай распаbсюджанай, каб iгнараваць яе занадта доbга.
Таму лiтаратурны музей Максiма Багдановiча i iнiцыятыbная група "Жаночае крэатыbнае
асяроддзе" адкрываюць цэлы цыкл выстаb, прысвечаных жаночаму свету, адлюстраванаму
на каляровай i чорна-белай фотастужцы.


Гэта выставы твораb розных кабет, якiя жывуць у Мiнску i знаходзяцца b бесперапынным
руху, не забываючы пры гэтым час ад часу шчоbкаць сваiм апаратам.

Паводле арганiзатараb, рух - гэта неад'емны элемент горада, штодзённага жыцця
з яго сацыяльнымi, прасторавымi i часавымi асаблiвасцямi. Усiх месцiчаb аб'ядноbвае
аднолькавы досвед сучаснасцi. Flвneuse - назоbнiк жаночага роду, утвораны ад
французскага дзеяслова flaner, якое азначае "шпацыраваць". Досвед фланiравання
- гэта досвед самотнага шпацыравання па гарадской прасторы вулiц, крам, паркаb,
кавярань, пляцаb, праспектаb, мастоb i падземных пераходаb. Гэта значыць, што
iснуе iндывiдуалiзаваны жаночы досвед жыцця b горадзе. Але менавiта такi досвед
"сучаснасцi" b яе прыватных праявах вельмi рознай прыроды застаецца тым, што
амаль заbсёды выпадае з-пад увагi.

Арганiзатары адзначаюць, што жанчына бачыць горад i свет па-iншаму, i таму яе
фатаграфiя заслугоbвае асобнай увагi, даследвання i захаплення.

Гарадская прастора ператвараецца для жанчыны, што фланiруе, у знакавую паверхню,
якую яна чытае, здымаючы, прысвойваючы i пазначаючы крокамi свае адвольныя маршруты.
Гэта надае пэbную форму ейнаму досведу (перажыванню): спынiцца, сфатаграфаваць
i рухацца далей. Крокi па горадзе не паддаюцца bлiку, у кожнага свая манера руху,
але дзякуючы крокам пункты складаюцца b траекторыi, памiж iмi з'яbляюцца сувязi,
i прастора набывае цялеснасць,.. ператвараючыся b мапу, якую цяпер, дзякуючы
зробленым фотаздымкам, могуць прачытаць i iншыя, сцвярджае афiша.

Фотаздымкi, якiя перадаюць i/або ствараюць рэальнасцi flвneuse, можа быць, з'яbляюцца
самымi загадкавымi з усiх аб'ектаb, якiя змяняюць i пашыраюць людзкое bяbленне
пра тое, што варта bвагi i назiрання, бо яны bскладняюць "сучаснасць". Фотаздымкi
flвneuse перадаюць схоплены досвед (досвед захопу), i камера - гэта лепшая зброя
для (сама)bсведамлення, разумення, фiксацыi змены настрояb i развiцця bспрымальнасцi.
Фотаздымкi маюць множныя значэннi, але вядомая пiсьменнiца i публiцыст С'юзан
Зонтаг пiсала, што найвялiкшая мудрасць фатаграфiчнага малюнка кажа нам: "Паверхня
такая, а зараз думайце, адчувайце, спасцiгайце пры дапамозе iнтуiцыi тое, што
ляжыць за ейнымi межамi. Вылiчвайце, якая павiнна быць рэальнасць пры дадзеным
павярхоbным аблiччы". Не тлумачачы нiчога самi, фотаздымкi служаць невычарпальнай
крынiцай разважання.

Каштоbнасць гэтага праекта фотамаршрутаb у праблематызацыi жаночага фланёрскага
досведу, якi не можа разглядацца асобна ад пэbных гарадскiх маршрутаb. Кожнаму
наведнiку выстаb прапануецца наблiзiцца да разумення таго, як суадносiцца жаночы
фатаграфiчны досвед з цялесным досведам flвneuse.

У першай серыi фотапраекта свае маршруты прадставяць дызайнер Ганна Драпеза,
фатографы Марына Бацюкова, Вольга Бiтус, Надзея Дзегцярова.

Мяркуецца, што на адкрыццi выставы выступяць беларускiя лiтаратары, мастакi i
тэарэтыкi: Артур Клiнаb, Вольга Шпарага, Вольга Гапеева, Iрына Саламацiна ды
iншыя.

Пачатак: 16 студзеня (пятнiца) b 17.00 у лiтаратурным музеi Максiма Багдановiча.

"Белорусские новости"
http://news.open.by/505/2009-01-15/64586/

Ответить   "Polazhenko Sergey" Fri, 16 Jan 2009 12:18:49 +0200 (#810890)